На выбарах прэзідэнта Расіі ўжо прагаласавала больш за траціну выбаршчыкаў
Агульная яўка на выбарах прэзідэнта РФ па стане на 09:00 раніцы суботы складае 36,55%.
Выбары ў праходзяць у тры дні: з пятніцы па нядзелю.
Датэрмінова прагаласавалі 2,6 млн чалавек з 112 млн унесеных у спісы.
Пуцін балатуецца на пяты тэрмін, ён кіруе Расіяй з 1999 года, у 2008—2012 ён быў прэм'ер-міністрам.
Галоўная інтрыга выбараў, каго напішуць другім.
ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі кіраўніка партыі ЛДПР Леаніда Слуцкага, віцэ-спікера Дзярждумы, сябра партыі «Новыя людзі» Уладзіслава Даванкова, дэпутата Дзярждумы (фракцыя КПРФ) Мікалая Харытонава.
Каментары