Відэа пагрому ГУБАЗіКам полацкай кватэры анархіста Рамана Халілава і яго маці зʼявілася ў канале сілавікоў. Маці Рамана, якую прызналі палітвязнем, цяпер адбывае пакаранне на «хіміі».
Сілавікі са здзекам называюць сваю рубрыку «Кватэрнае пытанне». Яны выламалі дзверы, выкінулі на падлогу ўсе рэчы з шафаў, паламалі дзверцы ў іх, перавярнулі канапу.
Раман Халілаў быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2019 годзе. Ён зʼехаў ва Украіну, затым — у Польшчу.
У кастрычніку 2021 г. за стварэнне групы «Рэвалюцыйнае дзеянне», у якой быў і Халілаў, сілавікі завялі больш за дзясятак крымінальных спраў. На лаве падсудных апынуліся дзесяць чалавек — сярод якіх Аляксандр Францкевіч (атрымаў 17 гадоў пазбаўлення волі), Ахікіра Гаеўскі-Ханада — (16 гадоў), Марфа Рабкова (15 гадоў).
У снежні 2021 года затрымалі маці Халілава Гаянэ Ахціян, арыштавалі на 10 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, а затым абвясцілі падазраванай па справе аб грубым парушэнні парадку і перавялі ў ЦІП на Акрэсціна.
Тады ж у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах зʼявілася відэа ператрусу, дзе Ахціян стаіць на каленях у атачэнні міліцыі.
Пазней на жанчыну завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Яе прыгаварылі да трох гадоў «хіміі».
Каментары
Цікава, ходзяць у броніках і са зброяй? Таму што на самой справе гэта даволі небяспечна - змагацца з мэбляй.
Ну і клоўны, як і іх калега-дэбіл, які лупіў велік дубінай у 20 годзе))