Былая жонка Кальцова выставіла допіс пра яго. Сабаленка лайкнула
Юлія Міхайлава, былая жонка экс-хакеіста Канстанціна Кальцова, які меркавана скончыў жыццё самагубствам у панядзелак, напісала пра яго допіс у інстаграме.
«18 сакавіка мае дзеці страцілі тату. Прайшло 3 дні, а ўсведамленне ўсё не прыходзіць. Дзякуй усім за ваша цяпло і падтрымку ў гэты цяжкі для нас час.
Дзякуй за ваша цярпенне і разуменне. Я ведаю для многіх з вас Канстанцін быў блізкім чалавекам, сябрам, таварышам па гульні. І вы хацелі б з ім годна развітацца.
Пахаванне адбудзецца ў Мінску. Пакуль, на жаль, не магу паведаміць дакладную дату», — напісала Юлія Міхайлава.
Сярод іншых гэты допіс лайкнула і тэнісістка Арына Сабаленка, якая ў апошні перыяд жыцця Кальцова мела з ім рамантычныя сувязі.
Каментары