У Сейм Літвы ўнеслі законапраект аб пазбаўленні ДНЖ беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму
Гэта ініцыятыва некалькіх дэпутатаў.
Папраўкі да закона аб абмежавальных мерах у сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны прапанавалі дэпутаты Аўдронюс Ажубаліс, Ангела Якавоніце і Казіс Старкявічус. У дакуменце прапануецца пазбаўляць беларусаў дазволу на жыхарства ў Літве, калі яны за апошнія 12 месяцаў ездзілі ў Беларусі больш за адзін раз на месяц.
У законапраекце сказана, што ў Літве пражывае 62 тысячы беларусаў з ВНЖ. Пры гэтым дэпутаты сцвярджаюць, што большасць працягвае рэгулярна ездзіць на радзіму.
Каментары