Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі
У Сейме заклікаюць умацоўваць межы хутчэй.
Літва плануе ўзмацніць межы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта міністр абароны Лаўрынас Кашчунас дамовіўся з кіраўніком МУС Агне Білатайце.
Міністры заклікалі ў самыя кароткія тэрміны перадаць памежнікам цяжкае ўзбраенне і выбудаваць сістэму ўмацаванняў. Мяркуецца, што памежнікі і структуры МУС атрымаюць цяжкія кулямёты.
Кашчунас мяркуе, што неабходна правесці ўмацаванне мяжы да канца лета.
«Неабходна больш энергіі для таго, каб меры контрмабільнасці зʼявіліся ў канцы лета — пачатку восені. <… > Мы думаем пра жалезабетонных вожыкаў, «зубах дракона», «іспанскіх конях». <… > На гэта запланаваныя грошы, проста трэба паскорыць працэдуры», — цытуе міністра Delfi.
Акрамя таго, літоўскія ўлады плануюць стварыць у краіне сетку агульнадаступных стрэльбішчаў. Міністры абароны і ўнутраных спраў таксама абмеркавалі ўмацаванні супрацоўніцтва паміж ведамствамі ў пытанні аховы дзяржмяжы.
Каментары
У Сейме заклікаюць умацоўваць межы хутчэй./
Галоўнае на калінінградскай мяжы нічога не ўмацоўваць. Там сябры жывуць.
Які сэнс ва ўзмацненні мяжы кулямётамі і вожыкамі, калі будзе ракетны абстрэл?
Расея спакойна можа абстрэльваць Летуву ракетамі з тэрыторыі РФ, як робіць гэта па Украіне. Колькі там таго Вільнюса.
Адзінае - што Расеі канечне хочацца, каб напад пачаўся з нашай тэрыторыі, каб замазаць Беларусь яшчэ і ў гэтым.