Пяскоў: Пры рэалізацыі планаў Польшчы аб ядзернай зброі будзе дадзены адказ
«Вайскоўцы, зразумела, будуць аналізаваць у выпадку рэалізацыі», — кажа прэс-сакратар Пуціна.
Пры рэалізацыі Польшчай планаў размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі Масквой будуць зроблены крокі для гарантавання бяспекі Расіі, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».
Раней польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што ўлады краіны гатовыя пайсці на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі.
Пяскоў пракаментаваў гэтую заяву.
«Вайскоўцы, зразумела, будуць аналізаваць у выпадку рэалізацыі. Я думаю, у любым выпадку будуць рабіць усе неабходныя крокі ў адказ, каб гарантаваць нашу бяспеку», — сказаў прадстаўнік Крамля.
Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заяўляў, што Варшава хацела б размясціць у сябе ядзерную зброю з ЗША ў адказ на размяшчэнне расейскай у Беларусі.
Каментары