Эканоміка33

Як Беларусь стала хабам для люксавых аўто з Еўропы. Лічбы ўражваюць

Паводле даных Польскага эканамічнага інстытута, у 2023 годзе экспарт аўто з Еўрасаюза ў Расію скараціўся на 90% у параўнанні з даваеннымі паказчыкамі. У той жа час на беларускім кірунку прырост склаў 642%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Наплыў люксавых аўто

Лічбы, прыведзеныя Польскім эканамічным інстытутам, адлюстроўваюць рост экспарту машын у Беларусь не ў колькасным вымярэнні, а ў вартасным. У 2023 годзе імпарт машын з ЕС у Беларусь дасягнуў 2,62 млрд еўра. У параўнанні з 2021-м сума вырасла на 642%.

Таму сцвярджэнне пра больш, чым шасціразовы рост імпарту аўто ў Беларусь будзе перабольшваннем.

Агучаныя лічбы ў першую чаргу паказваюць на тое, што моцна павялічыўся сярэдні кошт аўтамабіля, які імпартуецца з краін ЕС у Беларусь.

Пра гэта сведчыць і іншы паказчык. Так, напрыклад, у выпадку з машынамі з аб'ёмам рухавіка больш за 2500 см³ продажы ў Беларусь выраслі на 1666% у коштавым вымярэнні.

Таксама пэўны ўнёсак у такі шалёны прырост унесла інфляцыя і сусветны рост цэн на аўтамабілі, які быў выкліканы ў першую чаргу наступствамі пандэміі.

Але, безумоўна, галоўны чыннік — тое, што Беларусь стала перавалачнай базай на шляху з Еўропы ў Расію. Яшчэ летам 2023 года ЕС забараніў экспарт у Расію машын з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра і/або даражэйшых за 50 тысяч еўра. На Беларусі гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца. 

На скарачэнне імпарту аўто з ЕС у Расію паўплывала і тое, што расійскія пакупнікі маюць складанасці з разлікамі праз санкцыі ў банкаўскай галіне.

З якіх краін масава едуць машыны ў Беларусь

Асноўнымі пастаўшчыкамі аўтамабіляў у Беларусь сталі тры еўрапейскія краіны: Германія, Польшча і Літва.

На Германію прыходзіцца каля 42% экспарту аўтамабіляў з ЕС у Беларусь, на Польшчу 27% і на Літву — 10%.

Польшча пры гэтым, калі браць усе групы тавараў, — найбуйнейшы экспарцёр у Беларусь сярод краін ЕС. У перыяд з 2021 па 2023 год польскі экспарт у Беларусь павялічыўся на 2/3.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Попыт унутры Беларусі таксама моцна павялічыўся

Але варта адзначыць, што рост імпарту аўто з ЕС у Беларусь адбываецца ў тым ліку за кошт унутранага рынку.

Рэч у тым, што да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і ўведзеных у адказ санкцый большасць машын, якія прадавалі беларускія дылеры, вырабляліся на заводах у Расіі.

Пасля зыходу сусветных аўтавытворцаў з Расіі беларускія дылеры ў большасці сваёй засталіся без паставак новых машын. 

Калі ў даваенным 2021 годзе было рэалізавана амаль 47 тысяч адзінак тэхнікі, то па выніках 2023 года дылеры прадалі каля 25 тысяч адзінак. А ў 2022 годзе ўсяго 17 234 машыны.

Паколькі попыт на аўтамабілі сярод беларускіх пакупнікоў нікуды не знік, расійскай вытворчасці знайшлі замену.

Рост імпарту аўто з Еўропы ў лічбавым вымярэнні выглядае наступным чынам. Калі за 2021 год фізічныя асобы імпартавалі ў Беларусь з трэціх краіне каля 35 тысяч машын, то ў 2022 годзе ўжо каля 81 тысячы адзінак тэхнікі. Даныя за 2023 год адсутнічаюць.

Ці захаваецца тэндэнцыя?

Выглядае, што аб'ёмы 2023 года так і застануцца пікавымі. Мінулым летам ЕС забараніў імпарт аўто ў Расію з аб'ёмам рухавіка большым за 1,9 літра або даражэйшымі за 50 тысяч еўра. Паколькі на Беларусь абмежаванні не распаўсюджваліся, падсанкцыйныя аўто ішлі ў Расію праз нашу краіну. 

Але з канца сакавіка Польшча, Літва і Латвія ўзмацнілі кантроль за выкананнем санкцый. Цяпер падсанкцыйныя ў Расіі аўто ўжо не так проста правезці праз Беларусь. Еўрапейская мытня патрабуе дадатковыя дакументы, у тым ліку пацвярджэнне плацяжу з беларускага банку.

Як правіла, за машыны прызначаныя для перапродажу ў Расію, разлічваліся наяўнымі, крыптавалютай або праз афшорныя фірмы. Цяпер такім машынам уезд у Беларусь закрыты. Аўто ў Расію будуць паступаць больш складаным і дарагім шляхам — праз Турцыю.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ці ўдалося пабіць рэкорды 2010-2011 гадоў?

Калі глядзець на аб'ёмы паставак аўто з Еўропы і ЗША ў колькасным вымярэнні, то цяперашняму буму далёка да таго, што было ў 2010-м — першай палове 2011 года. Тады за ўвесь 2010 год фізічныя асобы імпартавалі з трэціх краін больш за 250 тысяч аўто, а за шэсць месяцаў 2011-га — 192 тысячы аўто.

Каментары3

  • Litvin
    26.04.2024
    Санкцыі працуюць казалі яны .
  • Агент Нафталiн
    26.04.2024
    Не раскачывайце лодку!
  • Грошы панам не пахнуць
    26.04.2024
    «Польшча пры гэтым, калі браць усе групы тавараў — найбуйнейшы экспарцёр у Беларусь сярод краін ЕС. У перыяд з 2021 па 2023 год польскі экспарт у Беларусь павялічыўся на 2/3». Грошы панам не пахнуць. Вось хто галоўны выгадаатрымальнік.

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →