З ёй усё добра.
«Бабуля дома! Пачуваецца добра. Усім вялікі дзякуй», — напісала ў сацсетках яе ўнучка Хрысціна Кляшторная.
Пра шпіталізацыю ў рэанімацыю Маі Кляшторнай стала вядома на мінулым тыдні. У яе было малакроўе.
Мая Кляшторная — дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Ёй 87 гадоў.
Яна — вядомая архітэктарка, якая шмат зрабіла для ўвекавечання памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій, была навуковай кіраўніцай мемарыялу «Курапаты».
Каментары