Спецслужбы Польшчы пачалі правяраць, колькі сакрэтнай інфармацыі мог вывезці суддзя Шміт
Польскі суддзя Томаш Шміт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, павінен быў увайсці ў склад калегіі, якая займаецца пытаннямі адмовы ў выдачы допуску да сакрэтнай інфармацыі НАТА і Еўрасаюза. Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пачало з гэтай нагоды праверку, піша «Радыё Свабода».
Пра пачатак праверкі ў сацыяльнай сетцы Х напісаў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Яцэк Дабжынскі.
«Сёння Агенцтва ўнутранай бяспекі пачало праверку аб’ёму сакрэтнай інфармацыі, да якой суддзя ваяводскага адміністрацыйнага суда, які папрасіў прытулку ў Беларусі, меў доступ у сувязі са сваёй функцыяй і справамі, якія ён вёў», — паведаміў Яцэк Дабжынскі.
Як піша партал Prawo.pl, у чэрвені Томаш Шміт павінен быў увайсці ў склад калегіі, якая займаецца пытаннямі адмовы ў выдачы допуску да сакрэтнай інфармацыі. Да іх адносяцца дакументы НАТА, Еўрасаюза і Еўрапейскага касмічнага агенцтва з грыфамі «сакрэтна». Таксама Томаш Шміт павінен быў стаць дакладчыкам па пяці справах, заведзеных супраць кіраўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Па словах прадстаўніка Вышэйшага адміністрацыйнага суда Сільвестра Марціняка, суддзю Шміта спецслужбы правяралі да ўступлення на пасаду, але пасля праверак не праводзілі, хоць ён выносіў рашэнні па сакрэтных справах.
Цяпер Мазавецкі аддзел Нацыянальнай пракуратуры Польшчы пачаў праверку ў дачыненні да Шміта ў рамках артыкула Крымінальнага кодэкса аб шпіянажы (за шпіянаж у Польшчы пагражае ад 8 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне).
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь
«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі
Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
Каментары