Грамадства1010

Збеглы польскі суддзя Шміт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты. ГУБАЗіК і Артур Гайко таксама ёсць

У тэлеграм-канале былога польскага суддзі Томаша Шміта, які тыдзень таму ўцёк у Беларусь, учора ўвечары быў апублікаваны скрын экрана, дзе бачныя акаўнты людзей у месенджары. Допіс быў неўзабаве выдалены, але застаўся ў архіве тэлеграм, піша Reform.news.

Паведамленне з'явілася 15 мая ў 22:16:18+03. Відавочна, яно было апублікавана па памылцы і неўзабаве выдаленае.

На скрыншоце відаць, што гэта экран мабільнага тэлефона з мэсэнджарам Telegram, які падлучаны да сеткі беларускага мабільнага аператара Life. Скрын зроблены ў 22:15.

У мэсэнджара ўключаная польская мова і бачная частка кантактаў:

  • Arkadiusz Myrcha
  • Daniel Piotr Mikusek
  • Krzysztof Miazga
  • Only One
  • Piotr Świerczek
  • Sy
  • Syrenka
  • Tomasz Szostek
  • Сяргей Карнавухаў

Самы відавочны варыянт паходжання допіса — Томаш Шміт мае доступ да свайго тэлеграм-канала і выпадкова адправіў у яго скрыншот экрана свайго тэлефона.

Гіпотэза пацвярджаецца тым, што гэта не першае паведамленне, якое ён адправіў у канал памылкова і затым выдаліў. Можна меркаваць, што тэлеграм — адносна новы для яго інструмент і ён неспрактыкаваны карыстальнік.

У апублікаваным спісе — польскія і расійскія палітыкі і эксперты. Так, Аркадыуш Мірха займае з 2023 года пасаду статс-сакратара ў Міністэрстве юстыцыі Польшчы, Пётр Сверчак — журналіст на TVN24. Сяргей Карнаухаў — кандыдат юрыдычных навук, эксперт па працы спецслужбаў. Карнаухаў расказаў, што шмат гадоў шчыльна кантактуе з Томашам Шмітам.

Самы цікавы кантакт — Only One. У акаўнта лагатып тэлеграм-канала ГУБАЗіК «Беларускі сілавік».

Як пацвердзілі Reform.news эксперты, нікнэйм Only Onе выкарыстоўвае супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко.

Каментары10

  • Спілберг
    16.05.2024
    Пад час халоднай вайны эвакуяваныя з захаду савецкія шпіёны невялікі час выкарыстоўваліся прапагандай, пасля чаго уладкаваліся на сціплую працу настаўніка-кансультанта альбо станавіліся ў СССР сціплымі пенсіянерамі. Заходнія выведкі не чапалі іх, бо тэрарызм на тэрыторіі праціўніка быў пад забаронай.
    Але Шмідт не улічыў, што пастсавецкія дыктатуры, на якія ён працаваў, цалкам беспрынцыпныя і крыважэрныя. Інфармацыю ён здаў, прапаганда пацягае яго яшчэ пару месяцаў, пакуль інтарэс аўдыторыі замбаскрыні да яго цалкам ня знікне. І што пасля - на пенсію? Навошта, калі яшчэ застаецца патэнцыял для выкарыстання? Магчыма адыграць ролю ахвяры дефензівы і стаць галоўным героем захапляльнага баевіка ад КДБ-ТВ? Пасмяротна
  • Беларус
    16.05.2024
    Можа п'яны быў?)
  • Мх
    16.05.2024
    Замазваюць па поўнай праграме, каб не змог потым "з выраю" вярнуцца дамоў.

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →