«Навошта ты туды сунешся?» На канферэнцыі апазіцыі ў Варшаве выступоўца зламаў трыбуну
У Варшаве прайшла канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду.
Момант заўважыў «Белсат».
Адным з выступоўцаў быў экс-добраахвотнік Аляксандр Навуковіч (ён у камандзе блогера Максіма Шабуцкага «Незалежныя беларусы»). Ён эмацыйна патлумачыў, што ідзе ў КР, каб пабудаваць аўтарытэтны орган, «які беларусы будуць паважаць, а лукашысцкая сістэма баяцца».
«А цяпер я чую толькі ў свой бок: навошта ты туды сунешся? Калі я сюды ішоў, балатаваўся ў Каардынацыйную раду, я думаў, калі нічога не зменіцца за месяц-два, я проста сыйду. Не, гэта праява слабасці! Я буду дапамагаць сыходзіць тым, хто сябе цалкам дыскрэдытаваў! (…) Давайце ўвядзем адказнасць! Калі ты абяцаў, то ты выконваеш, калі ты не выконваеш, то проста сыходзіш!» — перайшоў амаль на крык Аляксандр і разбіў кулаком шкляную трыбуну.
Выбары ў КР пройдуць 25-27 мая. Галасаваць прапануюць анлайн.
Усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
Хутка выбары ў КР — што з платформай для галасавання і ці будзе яна бяспечнай? Адказвае Лібер
Былы сілавік затроліў Церцеля: Чаму астатніх кандыдатаў у КР уключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання, а мяне — не?
Латушка заклікаў Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду
Каментары