Журналіст Аляксандр Івулін у выпуску «ЧастнОК-LIVE» спытаў у музыкі Лявона Вольскага, што адбываецца з Сяргеем Міхалком. Нагадаем, на апошнім фота Міхалок заўважна змяніўся.
«Розныя плёткі ёсць. Мне здаецца, што талент пераможа», — пракаментаваў музыка сітуацыю з Міхалком.
«Я думаю, што ў Сярожы ўсё наперадзе, што ён выруліць», — заўважае Лявон Вольскі.
«У яго даўным даўно з Украінай добра справы ішлі. І калі мы яшчэ рабілі з ім «Каралі раёнаў» супольна ў 2003 годзе, ён нам тады казаў: «Чаму вы з Украінай не супрацоўнічаеце? Едзьце і нармальна ўсё будзе, шоу-бізнэс ёсць, усё можна рабіць». […]
Украінская карта ў яго не сканчалася, толькі ўсё лепей і лепей было. І з цягам часу ён там ужо зусім прапісаўся. А тут бачыце, якая сітуацыя… Проста чалавеку перакрэслілі жыццё адным гэтым…» — разважае музыка.
Вольскі мяркуе, што ў Міхалка ўсё наладзіцца.
«Я яго бачыў, калі ўжо [Міхалок] з’ехаў з Украіны і ў нас разам быў канцэрт карпаратыўны ў Рызе. Ён быў у такім вельмі ўзбуджаным стане, але я б не сказаў, што гэта быў псіхічна неўраўнаважаны [стан]. У Сярожы бывае такое, што ён гіперактыўны».
Пасля з Міхалком Вольскі не перасякаўся.
Каментары