Абедзве двухразовыя чэмпіёнкі Australian Open, прынамсі, зарабілі гэта права па спартыўным прынцыпе.
Правілы адбору на тэнісны турнір наступныя: па стане на 10 чэрвеня 2024 года неабходна знаходзіцца ў топ-56 рэйтынгу ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах (Сабаленка будзе 3-й, Азаранка застанецца ў трэцім дзясятку).
Вядома, што патэнцыйным удзельнікам гульняў ад Беларусі неабходна таксама адпавядаць умовам нейтральнасці. Гэта значыць, дыстанцыявацца ад падтрымкі ўрадаў сваіх краін, не мець дачынення да сілавых структур і ўстрымлівацца ад палітычных заяў, але з гэтым праблем быць не павінна.
Вікторыя Азаранка на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе стала алімпійскай чэмпіёнкай разам з Максімам Мірным у міксце, а ў жаночым турніры заваявала бронзу.
Больш беларусы медалёў па Алімпіядах не бралі.
Каментары