Грамадства22

Суддзя-перабежчык Шміт так нахвальваў Лукашэнку, што начыста забыўся пра храналогію падзей

Былога польскага суддзю Томаша Шміта, які месяц таму перабег у Беларусь і запрасіў тут палітычны прытулак, адразу ж уключылі ў сістэму рэжымнай прапаганды. Цяпер ён ездзіць па Беларусі і на ўсе лады расхвальвае «новую радзіму» і кіраўніка мясцовага рэжыму. Пры гэтым ніхто не дбае, каб тое, што ён кажа на камеру, адпавядала хоць бы не інтэрпрэтацыйна, а факталагічна.

Польскі суддзя ў Беларусі распавёў пра касцёл у Магілёве і схлусіў

Скрыншот з відэа

Так, 6 чэрвеня Томаш Шміт выклаў у сацсетках прапагандысцкае відэа, знятае каля каталіцкага храма святога Станіслава і Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве. Але ў сваім аповедзе пра гісторыю касцёла ён распаўсюдзіў фэйк, заўважыў Kalolik.life.

Шміт у сваім відэа агучыў такі тэкст:

«Мы знаходзімся ў Магілёве, недалёка ад расійскай мяжы. Прыгожы рымска-каталіцкі касцёл у стылі барока. Адрэстаўраваны па рашэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Раней тут была бібліятэка, па рашэнні прэзідэнта касцёл быў вернуты рымска-каталіцкай канфесіі. Хоць каталікоў тут няшмат. Прывітанне з Магілёва».

Аднак жа самы просты фактчэкінг па адкрытых крыніцах праз Google сведчыць, што забраны савецкай уладай храм, насуперак сцвярджэнням польскага грамадзяніна, быў вернуты вернікам у 1990 годзе, калі ўлада ў Беларусі належала Вярхоўнаму Савету БССР, а Лукашэнка з таго ж 1990 года быў толькі адным з трох з лішкам сотняў ягоных дэпутатаў.

Рэстаўрацыя занядбанай святыні завяршылася да 1994 года, то-бок яшчэ да першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і праводзілася намаганнямі вернікаў пры дапамозе замежных спонсараў, без падтрымкі дзяржавы.

Таксама былы суддзя змаўчаў пра тое, што будынак храма быў перададзены парафіі толькі ў карыстанне і па-ранейшаму застаецца ва ўласнасці дзяржавы. Мясцовыя вернікі і сёння не пакідаюць спроб вярнуць касцёл ва ўласнасць парафіі, але пакуль безвынікова.

Каментары2

  • Acab
    07.06.2024
    Што не кажыце, тлусьценькага рыбца выцяг з суседскае сажалкі памаўзьлівы кацейка. Чаго б не адбылося ў крыштальна-чыстай бяз муці вадзіцы.

    Пад гадоўлю тлустага рыбца і асобная штучная экасыстэма, гэта не папярэдні лядашчы кволы жабец-няздара, і лёс ў іх РОЗНЫ
  • Ёсік
    07.06.2024
    Самазаб'ешся, судьдзя, бо хутка пачнеш бздуру несьці шчэ больш дуркаватую. Беларусы разумеюць, хто блазан, а хто нармалёвы чалавек.

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»3

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць8

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні з удзелам КДБ у Гродзенскай вобласці5

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку, які падтрымліваў сувязі з Лукашэнкам, выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе1

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку31

Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму. Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ5

У Магілёве з'явіўся незвычайны пешаходны пераход — амаль як у Токіа4

58-гадовы Майк Тайсан рыхтуецца да бою з папулярным блогерам. Паядынак называюць боем мары1

Вядомая воданапорная вежа Мінска хутка адчыніць дзверы. Як будынак выглядае знутры зараз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»3

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Галоўнае
Усе навіны →