У Варшаве затрымалі шасцярых беларусаў, якія пратэставалі супраць ЛГБТ-парада
Паводле інфармацыі былога палітвязня і добраахвотніка ва Украіне Ціхана Клюкача, гэтыя беларусы спрабавалі зладзіць нейкую контракцыю падчас Параду Роўнасці, які сёння прайшоў у Варшаве пад патранатам прэзідэнта горада Рафала Тшаскоўскага.
«Разам з палякамі яны выйшлі ў абарону традыцыйных каштоўнасцяў, у абарону нашай супольнай будучыні — будучыні Еўропы», — напісаў Ціхан Клюкач.
За што менавіта гэтых людзей затрымалі, ён не піша, але ўпэўнены, што «крымінальны складнік у дзеяннях нашых традыцыяналістаў відавочна адсутнічае».
Сёлета рух ЛГБТ+ у Польшчы раскалоўся, таму замест аднаго прайду ў Варшаве ў чэрвені ладзяцца ажно тры. Першы адбыўся 8 чэрвеня, другі прайшоў сёння, 15-га, а 22 чэрвеня мае прайсці яшчэ адзін.
Каментары