Па выніках мая і студзеня-мая бягучага года МАЗ скараціў продажы новых грузавых аўтамабіляў у Расійскай Федэрацыі, паведамляе Myfin.by.
Паводле інфармацыі кампаніі «АСМ-холдынг», у маі гэтага года продажы грузавікоў МАЗ у Расеі зменшыліся на 13,4% у параўнанні з аналагічным месяцам 2023 года і склалі 451 аўтамабіль. За студзень-май 2024-га МАЗ скараціў продажы новых грузавікоў на расійскім рынку да 2329 адзінак (-7,6% да ўзроўню студзеня-мая 2023 года).
Увогуле па выніках першых пяці месяцаў 2024 года у Расіі лідзіруюць па продажах КамАЗ (9014 грузавікоў) і SITRAK (8646).
У цэлым у маі бягучага года ў Расіі было рэалізавана 9550 новых грузавікоў (уключаючы спецыяльныя і спецыялізаваныя аўтамабілі). Аб'ём продажаў у адносінах да мая 2023 года скараціўся на 15,1%.
За студзень-май 2024 года на расійскім рынку было прададзена 50 586 грузавікоў. Гэта на 1,4% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Каментары