Апытанне, дарэчы, паказала, што 86% рэспандэнтаў у Францыі паставіліся да цырымоніі адкрыцця Гульняў станоўча.
Рэжысёр цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы Тама Жалі адхіліў крытыку, што ён і героі яго чатырохгадзіннага маштабнага шоу, у якім удзельнічалі дрэг-артысты, зайшлі занадта далёка. Жалі настойвае, што пастаноўка была задумана, каб стварыць атмасферу любові і памяркоўнасці, піша Расійская служба Радыё Свабода.
Цырымонія праходзіла на берагах Сены, паблізу вострава Сітэ, сабора Нотр-Дам, Луўра, саду Цюільры, Эйфелевай вежы і іншых галоўных славутасцяў французскай сталіцы. Упершыню летняя Алімпіяда адкрылася за межамі галоўнага стадыёна спаборніцтваў.
Стваральнік цырымоніі адмаўляе, што сцэна з амаль аголеным акцёрам была натхнёная фрэскай Леанарда Да Вінчы «Тайная вячэра».
Некаторыя каталіцкія групы і французскія біскупы раней асудзілі тое, што яны палічылі «сцэнамі кпінаў з хрысціянства» падчас пятнічнага шоу, да іх далучыліся ўльтра-правыя.
Крытыка засяродзілася на эпізодзе з удзелам танцораў, дрэг-квін і дыджэя ў позах, якія нагадваюць выявы «Апошняй вячэры» — апошняй трапезы Ісуса Хрыста са сваімі дванаццаццю вучнямі.
«Відавочна, што ў нас ніколі не было намеру праявіць непавагу да якой-небудзь рэлігійнай групы. І калі хтосьці на нешта пакрыўдзіўся, то мы вельмі і вельмі шкадуем», — заявіла журналістам у нядзелю прэс-сакратар аргкамітэта «Парыж — 2024» Ганна Дэкамп.
«Вы ніколі не знойдзеце ў маёй працы ніякага жадання высмейваць або ачарняць кагосьці. Я хацеў, каб цырымонія аб'яднала людзей і адначасова пацвердзіла прыхільнасць нашым рэспубліканскім каштоўнасцям свабоды, роўнасці і братэрства», — дадаў Жалі.
Агенцтва France-Presse у нядзелю прывяло вынікі апытання, якое на замову аргкамітэта Алімпіяды правяла даследчая група Harris.
Апытанне паказала, што 86% рэспандэнтаў у Францыі паставіліся да цырымоніі адкрыцця Гульняў станоўча.
У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ
Gojira дала чаду на адкрыцці Алімпіяды ВІДЭА
Сацсеткі выбухнулі пасля спрэчнага эпізоду на адкрыцці Алімпійскіх гульняў
Арганізатары Алімпіяды папрасілі прабачэння за адсылку да «Тайнай вячэры» на цырымоніі адкрыцця
Беларуска Аліна Змушка прабілася ў фінал у плаванні на 100 м брасам
Каментары
Дый лібэртэ пры нас пазытыўная, шчыра кажучы, свабода НА (насупраць свабодзе АД -нэгатыўнай)