Грамадства1010

У цэнтры Вільні на сцяну ЕГУ нанеслі правакацыйны надпіс, адрасаваны Святлане Ціханоўскай

1 жніўня на вуліцы Savičiaus, дзе размешчаны будынак Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, мінакі звярнулі ўвагу на правакацыйны надпіс, які адрасаваны лідару беларускіх дэмакратычных сіл Святлане Ціханоўскай.

Здымак быў зроблены у 16:30 у сераду. На сцяне напісана: «Ціханоўская, прэч з нашага горада». У тэксце адсутнічае коска, а слова «нашага» па-літоўску напісана з памылкай (правільна было б mūsų).

Нельга не заўважыць падабенства почырку ў прамым і пераносным сэнсе з папярэднім інцыдэнтам на гэтай жа вуліцы. У мінулую нядзелю, 28 ліпеня, на будынку беларускай крамы Kropka невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове.

Калі параўноўваць абодва надпісы, то кідаецца ў вочы, што літары «А», «N» і «j» напісаны падобным спосабам, наносілі іх відавочна ў спешцы.

Уладальнікі крамы Kropka выказалі здагадку, што гэта «правакацыя лукашыстаў». Аналагічнага пункту гледжання прытрымліваюцца некаторыя літоўскія эксперты. 

Каментары10

  • Лявон
    02.08.2024
    Лепш бы напісалі “Уладкуйся на працу!”
  • Янка
    02.08.2024
    Макс, мяне таксама гэта кінулася ў вочы. Тут яшчэ адзіная цікавостка. У словы MUSU памылкова выкарыстаны дыакрытычны знак брэвэ (ў, й), які увогуле адсутнічае ў літоўскай мове. Між тым у літоўскай мове ёсць гачка, яна падобная на брэвэ, але пішацца востра. У надпісу правактара гачка прысутнічае на 2 сімвала раней, і ён піша яе, як трэба. У кірылічных алфавітах брэвэ даволі распаўсюджаны, а вось у лацінскіх - надта рэдкі. Толькі ў румынскай і турэцкай мовах. Таму падаецца, што пісаў нехта з Малдовы, бо крыху ведае украінскую мову. Пры ўмове, што гэта сапраўды памылкі і яны не зроблены наўмысна, каб заблытаць следства.
  • Озалс
    02.08.2024
    Нешта паліцыя летувіская не чэшацца. Хутка ўсё яго будуць ведаць акрамя іх

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс67

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →