«У «Каменным Логу чарга з аўтобусаў пакрысе рассмоктваецца.
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 у пятніцу стаіць 49 аўтобусаў і 400 легкавікоў.
У «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 5 аўтобусаў і 120 легкавікоў (вечарам у нядзелю было 23 аўтобусы, сёння раніцай — 9).
У «Беняконях» — 180 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Нядаўна Мінсктранс прэзентаваў тэлеграм-канал, дзе можна сачыць за затрымкамі аўтобусаў.
Сёння ноччу і раніцай пакуль інфармацыі ў ім не з'яўлялася.
Каментары