Сайт Памежнага камітэта дае наступныя звесткі па стане на 8:00 панядзелка.
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 — 79 аўтобусаў і 480 легкавікоў (у суботу раніцай былі 63 аўтобусы і 450 легкавікоў).
У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання аўтобусаў няма, а стаіць 180 легкавікоў.
У «Беняконях» — 100 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 35 легкавікоў (вечарам было 50 легкавікоў).
У пачатку тыдня Мінсктранс прэзентаваў тэлеграм-канал, дзе можна сачыць за затрымкамі аўтобусаў.
Ён паведамляе, што аўтобус Вільня — Мінск з часам адпраўлення ў 8.00 з Вільні стаяў у 07:25 на літоўскай мяжы ў напрамку сталіцы суседняй дзяржавы (аўтобус АН8575-7).
Каментары