Па стане на 08:00 раніцы панядзелка Памежны камітэт прыводзіць наступныя звесткі.
На польскай мяжы на выезд з Беларусі на пераходзе «Брэст» стаіць 29 аўтобусаў і 450 легкавікоў.
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу стаіць чатыры аўтобусы, а чаргі з легкавікоў няма. У Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.
На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне таксама чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма.
Каментары