Вырасла колькасць аўтобусаў на польскай мяжы, паведамляе Памежны камітэт.
Па стане на 08:00 раніцай аўторка на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 59 аўтобусаў і 400 легкавікоў.
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 20 легкавікоў. У Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто няма.
На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне таксама чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма.
Але варта памятаць пра спазненне аўтобусаў. Тэлеграм-канал «Мінсктранса» ў 07:37 паведаміў, што аўтобус па маршруце Вільня — Мінск — Вільня адпраўленнем са сталіцы Літвы ў 8.00 стаяў на мяжы Беларусі ў бок Вільні.
Каментары