Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?
«Ёсць вельмі шмат дастаткова пераканаўчых чутак, доказаў і афіляцый, якія ў прынцыпе не хаваюцца», — кажа Арцём Шрайбман.
У новым выпуску ютуб-канала Carnegie Politica эксперт Берлінскага цэнтра Карнэгі Арцём Шрайбман выказаў меркаванне наконт таго, з якімі беларускім коламі звязаны расійскі мільярдэр Леанід Неўзлін.
Па словах аналітыка, «ёсць вельмі шмат дастаткова пераканаўчых чутак, доказаў і афіляцый, якія ў прынцыпе не хаваюцца», адносна таго, што Неўзлін «сапраўды падтрымліваў на нейкім этапе і можа быць да гэтага часу падтрымлівае сілы, звязаныя з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым».
Шрайбман заўважае, што менавіта з Саннікавым «афіляваны дастаткова вядомы апазіцыйны партал «Хартыя-97». Яго ён ацэньвае як «хіба што самую радыкальную з беларускіх апазіцыйных крыніц».
«З іх боку няма ніякага ўтойвання супрацоўніцтва з Неўзліным. Абсалютнае перасячэнне парадку дня ў беларускім пытанні», — заўважае Шрайбман і дадае, што «Хартыя-97» і Sota Project, якую звязваюць з Неўзліным, аб Беларусі пішуць у адным ракурсе.
«Гэта такая бесперапынная крытыка Ціханоўскай і яе саюзнікаў. Гэта пазіцыя са спробай поўнай дыскрэдытацыі па ўсіх франтах. Што б ні адбывалася, заўсёды ўсё атрыбутуецца недапрацоўкам, памылкам, нейкім выдуманым сувязям з рэжымам офіса Ціханоўскай і яе структур.
Калі вы паглядзіце на выданне Sota Project і тое, што яны пішуць пра беларускі парадак дня, то там 90% тэкстаў — гэта атакі на мэйнстрымныя беларускія апазіцыйныя сілы», — заўважае Шрайбман.
Каментары
Без розніцы дзяржаўнае ці прыватнае фінансаванне, якое часта скрываецца за іншым пашпартам.