Грамадства55

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота

Перакладчыку, славісту і праваслаўнаму актывісту было 72 гады. Ён абураўся русафобіяй беларускай моладзі і лічыў рускасць «нарожным каменем нацыянальнай сутнасці беларуса».

Іван Чарота. Фота: Саюз пісьменнікаў

Іван Аляксеевіч Чарота нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць).

Ён скончыў БДУ (аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта), абараніў доктарскую на тэму «Беларуская літаратура XX стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння» (1998). Быў навуковым кансультантам Беларускай энцыклапедыі.

Перакладаў з сербскай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай і рускай на сербскую. Вынік яго прац — больш за 1200 друкаваных перакладаў, у тым ліку звыш 70 кніжных выданняў. Сярод іх, напрыклад, серыя кніг «Сербскае багаслоўе XX стагоддзя», зборнік «Мовы ўсяго жыцця: сербскія народныя казкі» (яго прызналі найлепшай кнігай Беларусі ў галіне перакладу за 2008 год і ўзнагародзілі Нацыянальнай прэміяй).

Чарота быў таксама акадэмікам Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, членам Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

У 2015-м Чарота выступіў з артыкулам «Рэальнае супраць ідэальнага» на старонках расійскага шавіністычнага часопіса «Наш современнік». Прафесар абураўся тым, што «сіламі публіцыстаў, ідэолагаў-прапагандыстаў, нядобрасумленных гісторыкаў у нас пудзілам зроблена «русіфікацыя» 1860-х гадоў і нацыянальная палітыка савецкага перыяду». Але мала гаворыцца пра паланізацыю.

«Цяпер ужо русафобія трывала ўкаранілася ў свядомасці практычна ўсіх беларусаў, маладзейшых за 30 гадоў, — рэзюмуе аўтар. — Іх, можна сказаць, пераканалі, што быць беларусам азначае паслядоўна і катэгарычна дэманстраваць сваю асаблівасць і адасобленасць ад рускага народа, рускай гісторыі і культуры, недатычнасць да яе традыцый і духоўных каштоўнасцяў, вылучаць і абсалютызаваць адрозненні ў асноўных этнакультурных прыкметах, асаблівасцях нацыянальнага характару і г.д.».

А «нарожны камень нацыянальнай сутнасці беларуса — рускасць», быў перакананы выкладчык БДУ.

Развітанне з Іванам Чаротам пройдзе ў Петрапаўлаўскай царкве на Нямізе аб 11-й раніцы ў суботу 8 лістапада.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    08.11.2024
    Настаяшчы беларус, ад каранёў, латышонкава-лемяшонкавы. Тут на НН яшчэ такія пасуцца Жвір і Старкоў, але канешне не толькі яны. Па праваслаўных святах усе Навінкі іх машынамі застаўленыя
  • Язэп
    08.11.2024
    Цалкам згодны з нябожчыкам: «нарожны камень нацыянальнай сутнасці беларуса — рускасць». Бо беларусы і ўзьніклі пасьля таго, як далучыліся (вольна ці нявольна) да РПЦ. У расейскай імпэрыі усе, хто далучаўся да РПЦ, станавіўся рускім (велікарусам, маларосам, беларусам). Мільёны угра-фінаў такім чынам сталі рускімі. Чаму нашы продкі выключэньне?
  • Gorliwy Litwin
    08.11.2024
    Лічыў рускасць «нарожным каменем нацыянальнай сутнасці беларуса» - дык вы ж і паглядзіце на ўсю гісторыю апошніх 200 гадоў, на геапалітычны выбар пасля абвешчання г.зв. "незалежнасці", на спосабы кіравання краінай, на змест адукацыі, да папросту на змест галоваў абсалютнай большасці белых русаў - дык ясна што той Чарота меў фактычную рацыю. І прытым ён не цярпеў нават тых кволых рэштак панска-лацінскіх, якія нейкім цудам перажылі БССР, хацеў поўнага іх выкаранення, што паспяхова і адбываецца.

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Усе навіны →
Усе навіны

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

У Белавежскай пушчы дзеля рэдкай птушкі выкасяць больш за тысячу гектараў балота

Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Каляды 25 снежня11

«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях7

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 21

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Галоўнае
Усе навіны →