Кіраўнік «Масфільма» Карэн Шахназараў распавёў Пуціну, што кінастудыя перадала расійскаму войску танкі і БМП, якія захоўваліся на складзе.
Гендырэктар «Масфільма» Карэн Шахназараў распавёў Уладзіміру Пуціну, што кінастудыя яшчэ ў мінулым годзе перадала УС РФ танкі і іншую ваенную тэхніку. Пра гэта паведамляецца на сайце Крамля.
«28 танкаў Т-55, восем танкаў ПТ-76, шэсць БМП і восем цягачоў, якія ў нас захоўваліся на ваенна-тэхнічнай базе. Я даведаўся, што ёсць патрэбы, звязаўся з Міністэрствам абароны — забралі гэтыя машыны», — сказаў рэжысёр.
«Ганарымся «Масфільмам», — адказаў Пуцін, выслухаўшы гэта.
Каментары