Ад жыхароў Уручча ў 09:00 пачала паступаць інфармацыя аб перабоях з электрычнасцю.
Гаворка ідзе пра тых, хто жыве на вул. Герояў 120 дывізіі, Гінтаўта, Гарадзецкай, Ложынскай, праспекце Незалежнасці, вул. Астрашыцкай, Панамарова, Уручскай, Шафарнянскай, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Каб вырашыць праблемы са святлом, накіраваны 2 аператыўна-выязныя брыгады філіяла «Мінскія кабельныя сеткі» РУП «Мінскэнерга».
Прычынай адсутнасці напружання стала адключэнне высакавольтнай кабельнай лініі 10 кВ у сетцы ПС «Маскоўская».
У сацыяльна значных аб'ектах электрычнасць не прападала.
Каментары