Грамадства99

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў крыху больш пра сустрэчу з дачкой.

Сустрэча Калеснікавай з бацькам у калоніі 12 лістапада 2024 года. Фота сустрэчы апублікаваў Пратасевіч

Аляксандр Калеснікаў пагаварыў з агенцтвам Associated Press на наступны дзень пасля сустрэчы са сваёй дачкой у калоніі. Сустрэча ў турэмным шпіталі адбылася пасля таго, як сям'я Марыі і сябры больш за 20 месяцаў нічога не чулі пра яе.

«Нарэшце я змог абняць яе», — сказаў бацька Калеснікавай, дадаўшы, што яна «была ў адносна нармальным стане». Ён сказаў, што не можа даваць далейшых каментароў, паколькі ўлады дазволілі кароткую сустрэчу толькі пры ўмове, што ён не паведаміць ніякіх іншых падрабязнасцяў.

Аляксандр сказаў, што абмяркоўваў з дачкой магчымасць звароту да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. «Яна думае пра гэта», — коратка адзначыў ён.

Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі.

У лістападзе 2022 года Марыю перавялі ў палату інтэнсіўнай тэрапіі для правядзення аперацыі — у яе адкрылася прабадная язва.

Каментары9

  • Chabor
    14.11.2024
    Важно понимать, что политзаключенные все еще живут 2020 годом. Для большинства это уже какие-то "давние события", перевернутая страница, а у них время останавливается и многие еще верят в людей и сопротивление.
  • joy
    14.11.2024
    Chabor, не для ўсіх палітзньняволенных. Шмат хто з тых, хто быў арыштаваны ў 23-24 гадах, таксама ўжо жылі з перагорнутай страніцай. А зараз для іх і іх радакоў гэтая страніца адгарнулася. Ёсьць у мяне такія на працы. З другога боку, я памятаю, як людзі на працы ў 2022 апраналі спалучэньне чырвона-белага, я іх пытала, ці яны не баяцца, яны адказвалі: гэта было ўжо даўно і няпраўда. Для іх гэта была перагорнутая старонка ўжо тады. А мяне на хіміі мянты яшчэ ў 23 хацелі арыштаваць за бусьліка, калі прыходзілі з праверкамі дахаты. Я тады ўяўляла, як яны будуць судзіць бусьліка. Прычым бусьлік акрамя чырвонага і белага колеру меў яшчэ чорны і сіні. Але ім па тэлефоне, калі даведаліся пра каго мова, сказалі мяне не кранаць.
  • Ігрэк
    14.11.2024
    Для ўсіх яна сімвал. Як і Ціханоўская. Але ж нешта падказвае, што калі выйдзе і зедзе, у Нямеччыну, то пакіне палітыку і будзе займацца якой музыкай ці нейкім "самаразьвьцьцём", як Кавалькова, напрыклад.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →