У Оршы ля крамы зрабілі прыгожую фотазону. Пасярод дня адтуль скралі вялікае медзведзяня
Каб дадаць Оршы святочнага настрою і прывабіць пакупнікоў, адна з крам дзіцячага адзення зрабіла фотазону. Усталявалі арэлі, а адно з месцаў на іх заняло вялікае плюшавае медзведзяня. Але ў хуткім часе яно знікла.
Пра сумную гісторыю ў тыктоку распавяла дзяўчына, якая працуе ў аршанскай краме Baby mafia. Нядаўна ля крамы на вуліцы Леніна абсталявалі святочную фотазону. Але ўвесь час яе нехта спрабаваў пашкодзіць — напрыклад, выдзіраў бліскаўкі са стэнду. Дзяўчына дадае, што ўжо неаднойчы прымацоўвала новыя, але ж і вандалы не збіраліся здавацца.
«Такія вось у нас удзячныя людзі. Сёння вось у нас скралі медзведзяня. Вішанька на торце.
Адбылося гэта ўсяго на чацвёрты дзень пасля з’яўлення фотазоны. Дзяўчына адзначае, што знеслі цацку літаральна пасярод белага дня — каля 15 гадзін. Але ж камеру назірання крама яшчэ не паспела ўсталяваць, таму асоба выкрадальніка застаецца невядомай», — прызнаецца яна.
— На наступным тыдні павесім камеру, — паабяцала дзяўчына.
За дзень ролік набраў 200 тысяч праглядаў, а ў каментарыях людзі пачалі дзяліцца болем — як нешта спрабавалі рабіць у сваім горадзе, але прыкладна з такім самым вынікам. Шмат хто здзівіўся таму, што медзведзяня пратрымалася ажно чатыры дні.
У Маскве два хлопцы з нажом скралі з крамы 25 пачкаў масла
Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім
У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат
У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў
Каментары