Грамадства44

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ

Палітык у інстаграме напісала адкрыты ліст журналістам-«экстрэмістам». 

Ганна Канапацкая. Фота: старонка палітыка ў інстаграме 

Ганна Канапацкая, якая ўжо была лукашэнкаўскім спойлерам на выбарах 2020 года, цяпер зноў пайшла на прэзідэнцкія выбары.

Але згодна з цяперашняй Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, прэзідэнтам не можа быць абраны чалавек, які раней меў дазвол на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і прывілеі. 

«Наша Ніва» раней апублікавала інфармацыю, згодна ў якой Ганна Канапацкая якраз мела нямецкі ДНЖ. Што Ганна была ўладальніцай нямецкага дазволу на жыхарства як мінімум на працягу 2016—2019 гадоў «Нашай Ніве» пацвердзілі былыя паплечнікі палітычнай дзяячкі. 

Цяпер жа Канапацкая публічна абвергла гэту інфармацыю, напісаўшы публічны ліст журналістам «Люстэрка» (паводле слоў Канапацкай, з павагі да Юрыя Зісера, якога яна, відаць, лічыць заснавальнікам гэтага выдання). 

«Я ніколі не валодала ДНЖ ніякай іншай краіны, у тым ліку і Германіі. Больш за тое, у названы вамі перыяд у мяне не было нават нямецкай візы. Ну а тое, што мае дзеці ў складзе часткі нашай сям'і атрымлівалі тады адукацыю ў Германіі не з'яўляецца правапарушэннем па вызначэнні. Названая акалічнасць была прадметам больш чым стараннага вывучэння кампетэнтных органаў як у перыяд мінулай выбарчай кампаніі, так і пазней», — сцвярджае Канапацкая.

Каментары4

  • Беня
    14.11.2024
    У немцев всегда существовала программа репатриации евреев.
  • cьмешна
    14.11.2024
    а хто гэтая цётка?
    i чаму Пагоня й сьцяг Эўразьвязу за яе худьзенькімі плячыма?
    яна Беларусь у ЭЗ кліча?
  • Наступны крок
    14.11.2024
    Зараз журналісты павінны зьвярнуцца да МУС Нямеччыны і высьвятліць хто брэша.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →