Меркаванні2020

Алкаеў: Сівакоў дае сігнал замежным палітыкам

«Я думаю, што Сівакоў пралічыў усе наступствы далейшага маўчання і зрабіў хоць і запознены, але правільны крок», — так каментуе словы Ю.Сівакова былы начальнік СІЗА №1 і аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» палкоўнік Алег Алкаеў.

16 лістапада ў інтэрв’ю газэце «Прессбол» Юрый Сівакоў заявіў, што нясе віну за зніклых палітыкаў. На пытанне журналіста «У чым вас найбольш папракаюць?» Юрый Сівакоў сказаў наступнае: «Напэўна, любы цвярозы чалавек, які са мною ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі на слых, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж… Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе. Час, вядома, праходзіць, нешта знікае, але людзі ўсё адно будуць ставіцца да мяне як да чалавека бранябойна-тупагаловага, гатовага шчоўкнуць абцасамі і выканаць любы загад».

Алег Алкаеў мяркуе, што заява Сівакова — сігнал для замежных палітыкаў: «Ягоную заяву можна лічыць сігналам да замежных палітыкаў, якія змогуць гарантаваць яго бяспеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на ягонае жыццё ці свабоду цяпер трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сведкі.
Я думаю, што палітыкам трэба ўлічыць гэты фактар і сапраўды падумаць пра дапамогу гэтаму чалавеку. Я ведаю, што для яго гэта быў цяжкі выбар, але і цаню тое, што ён знайшоў у сабе сілы зрабіць правільны крок».

Палітыкі Юрый Захаранка знік 7 траўня 1999 года, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. У гэты час Юрый Сівакоў займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У 2001 г.

Алег Алкаеў заявіў, што Юрый Сівакоў непасрэдна аддаваў загад на выкананне смяротнага прысуду зніклым палітыкам.
Па словах Алкаева, ён двойчы на асабістае ўказанне міністра выдаваў «расстрэльны пісталет». Супаставіўшы даты знікнення, ён прыйшоў да высновы, што з гэтага пісталета і былі забітыя Захаранка, Ганчар і Красоўскі.

Пазьней у інтэрв’ю Еўрарадыё на просьбу пракаментаваць закіды Алкаева Сівакоў адказаў наступнае: «Ды лухта ўсё гэта! І Алкаеў — вялікі спец у гэтай справе, усё ён ведае, усё ён бачыў. Няхай ён за свае ўчынкі адкажа! Усё гэта не так проста, як мы думаем. А ахвотных зрабіць на гэтым дывідэнды, паказаць сябе вялікім спецам хапае нават апроч Алкаева. Дарэчы, тыя, хто яго ведае па службе, тыя проста маўчаць — грэбліва».

З-за падазрэнняў у датычнасці да знікнення апазіцыйных палітыкаў Юрый Сівакоў уключаны ў спіс неўязных у ЕС.

Каментары20

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры9

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры9

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Галоўнае
Усе навіны →