Вы думаеце, гэта Стакгольм? Гэта Магілёў!
З цікавага ракурсу сфатаграфаваў горад над Дняпром фотамастак Віктар Малышчыц.
У XVIII ст. горад на Дняпры быў сярод найбагацейшых ва Усходняй Еўропы. Тады і сфармавалася яго непаўторнае архітэктурнае аблічча, нават элементы яго і сёння глядзяцца велічна. На фота ў цэнтры — Ратуша, сімвал гарадскіх вольнасцей і самакіравання. Магдэбургскае права адрознівала жыццё ў гарадах Беларусі і Расіі таго часу.
Каментары