Былы афіцэр ГУБАЗіКа Станіслаў Лупаносаў: Супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе, ці галасавалі за Лукашэнку
Пра гэта падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў, які звольніўся з ГУБАЗіКа і з'ехаў ва Украіну, распавёў у размове з TUT.BY.
На пытанне, ці быў страх унутры сістэмы, што Лукашэнка можа страціць уладу, ён адказаў:
— Страху не было, я б сказаў, што была няўлічаная надзея, у вачах супрацоўнікаў гэта чыталася. Баяліся хіба што тыя, на каго ёсць кампрамат, ім сапраўды ёсць што губляць. А наогул каля 400 супрацоўнікаў толькі цэнтральнага апарата МУС паставілі свой подпіс за Віктара Бабарыку, гэта сур'ёзная лічба. Іх прозвішчы даведаліся з спісаў, якія аблічбавалі супрацоўнікі яго штаба.
Зараз з супрацоўнікамі, якія падпісаліся за Бабарыку, не працягваюць кантракты. Тое ж самае адбываецца з тымі, хто не праходзіць паліграф. Пасля выбараў пачалі задаваць пытанне, ці галасавалі вы за Лукашэнку.
Каментары