Грамадства

Праўладны блогер пажаліўся, што з ім разводзіцца жонка-«бэчэбэшніца»

Праўладны блогер з Брэста Аляксей Голікаў, у госці да якога прыходзіў сам экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў, які здымаўся ў перадачы кіраўніка АНТ Марата Маркава, падзяліўся ў сацсетках, што яго жонка аказалася «бэчэбэшніцай», не прыняла яго пазіцыю і вырашыла развесціся. 

У відэа Голікаў кажа, што застаўся без усяго: без дома, без машыны, без дзяцей, — а на вуліцу яго выкінула дзяржава, за якую ён выходзіў.

«Калі ў вас яшчэ ўзнікне жаданне выходзіць за дзяржаву, за Лукашэнку ці за нешта не асабістае, не сваё — падумайце», — са слязьмі на вачах прамовіў блогер.

Аляксей Голікаў — блогер, які нечакана ўсплыў у медыяпрасторы ў 2020 годзе. Ён берасцеец, зарабляе на жыццё здачай нерухомасці ў арэнду і тым, што грыміруе нябожчыкаў.

Голікаў актыўна выказваўся ў падтрымку ўлады, пасля чаго «пайшоў на павышэнне». Ён трапіў на інтэрв’ю да Маркава на АНТ, сам рабіў гутаркі з Караевым, Васкрасенскім, Мукавозчыкам.

Але апошнім часам Голікаў пачаў крытыкаваць дзеянні ўлады: негатыўна выказваўся пра БРСМ, заяўляў, што «бчбшнікаў не перамаглі», пратэсныя настроі яшчэ тлеюць.

Чытайце таксама: Рыхтуе мёртвых да пахавання і аб’ядноўвае ябацек-інфлюенсераў. Што вядома пра блогера Голікава?

Каментары

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за2

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі7

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за2

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →