Грамадства

«Іх білі і не давалі вяртацца». Мінчанка выратавала сям'ю курдаў, якія 22 дні прабылі на беларуска-польскай мяжы

Калі Таццяна даведалася пра тое, што каля пагранзаставы «Тушамля» больш за тры тыдні ў нечалавечых умовах знаходзіцца сям'я курдаў, якіх пабілі і не выпускаюць назад, яна спачатку не паверыла. Мінчанка праз сваю сяброўку звязалася з мігрантамі па відэасувязі. І калі ўбачыла людзей з сінякамі на тварах у лесе каля вогнішча, зразумела: людзей трэба ратаваць.

Фота: уласны архіў Таццяны.

«З машыны выскачылі пяцёра людзей у форме, збілі людзей, усё гэта адбывалася на вачах у жанчын»

Пра сям'ю курдаў, што згубілася ў Беларусі, мінчанка Таццяна (сваё прозвішча жанчына просіць не называць з меркаванняў бяспекі, але ўсе звесткі ёсць у Рэдакцыі) даведалася ад сваёй сяброўкі Тары у 20-х чыслах лістапада.

Таццяна прызнаецца, што пасля ўбачанага зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца, яна не магла. Праўда, папярэдне вырашыла ўсё ж уключыць цвярозы розум і праверыць інфармацыю.

«Прытым паведамлялася, што б'юць і мужчын, і жанчын. А пачалося ўсё пасля таго, як уцекачы паспрабавалі пакінуць прыгранічны лес, каб вярнуцца адтуль у Мінск, а з Мінска — назад у Ірак.

Але Тара запэўніла: «Яны сапраўды жывуць у лесе і спяць на зямлі. Яны пабудавалі нешта накшталт шалаша і хаваюць там дзяцей». Я была ў шоку».

Як доказ, Тара даслала Таццяне кантакты брата аднаго са збітых мужчын з таго самага відэа.

Таксама брат аднаго з курдаў Таццяне расказаў, што яго родных білі людзі ў форме. Маўляў, курды нават запісалі нумар машыны, якая да іх прыязджала.

Гэты мужчына маліў дапамагчы яго сям'і. Ён таксама расказаў, што 18 лістапада яго сям'я паспрабавала сысці з лесу і вярнуцца дадому, але іх проста адтуль не выпусцілі», — гаворыць беларуска.

«Спачатку нам абяцалі іх знайсці, а потым казалі, што мы ўсё гэта прыдумалі»

Праўда, той самы брат аднаго з мігрантаў скінуў Таццяне геалакацыю месца, дзе знаходзіліся яго родныя. З гэтымі звесткамі жанчыны сталі звяртацца ў міліцыю і да памежнікаў.

«Мы перапісвалі заявы, мы ўвесь час тэлефанавалі і пыталіся, ці ёсць зрухі… Але спачатку нам абяцалі іх знайсці, а потым казалі, што мы ўсё гэта прыдумалі, нас тупа разводзяць і ніякіх збітых мігрантаў у лесе няма», — адзначае жанчына.

«Мы тэлефанавалі дзяжурным памежных войскаў Гарадзенскай вобласці, бясконца спрабавалі дагрукацца да Свіслацкага РАУС, у тым ліку да яго следчых, тэлефанавалі ў амбасады Польшчы і Вялікабрытаніі. Таксама звярталіся ў Чырвоны Крыж, — пералічвае жанчына. — Напісалі мноства паведамленняў у міжнародныя групы ў фэйсбуку, бясконца былі на сувязі з роднымі людзей, якія знаходзяцца ў лесе. Урэшце я зразумела, што ім ніхто не дапаможа. І вырашыла наўпрост выйсці на гэтых курдаў».

«І дачакалася! — эмацыйна расказвае Таццяна. — Я адразу патэлефанавала на гэты нумар і спецыяльна ўключыла відэазванок, каб канчаткова ва ўсім пераканацца. Тое, што я пабачыла, — жах. На мяне глядзеў змучаны мужчына, ён сапраўды быў у лесе, там было холадна і ішоў дождж. Побач з імі былі іншыя — яны глядзелі і не маглі зразумець, хто я, што я ад іх хачу і як наогул іх знайшла. На заднім фоне быў калючы дрот».

«А потым напісаў брат курдаў: «Міс, куды ім ехаць?» Я дала свой адрас»

Жанчына адразу стала тэлефанаваць у міліцыю, туды ж дасылала і відэа, на якім было бачна, што мігранты знаходзяцца ў беларускім лесе. Далей, па яе словах, рашэнне давялося прымаць экстранна.

«Я размаўляла па тэлефоне з адным з курдаў. Тым самым юрыстам Азадам. Я спытала, ці правільна яны даслалі мне апошнюю геалакацыю, бо ў міліцыі запэўнівалі, што шукалі, але там нікога няма, — працягвае наша суразмоўца. — Ён адказаў: «Так, міс, мы яе зрабілі зусім нядаўна. І да нас сапраўды прыязджалі вайскоўцы, але не дзеля таго, каб вывезці з лесу.

У гэты момант я страціла надзею. Я зразумела, што яшчэ трохі — і я ніколі не выдрапаю іх з гэтага лесу».

«Наколькі цесна ўзаемадзейнічае міліцыя і памежнікі, я не бяруся судзіць. Я нават не выключаю, што з міліцыі сапраўды тэлефанавалі памежнікам і казалі, што ў іх ёсць відэадоказ і лакацыя… Але факт застаецца фактам: людзі на той момант па-ранейшаму заставаліся ў небяспецы», — гаворыць яна.

«Я ўзмалілася: «Калі ласка, скіньце мне геалакацыю», — эмацыйна расказвае Таццяна. — Тэлефанаваць сама я баялася. Бо думала, што зазвоніць тэлефон — і яго ў іх проста адбяруць. Тады мы пра іх наогул нічога не даведаемся. На шчасце, па дарозе ўжо самі курды змаглі скінуць мне геалакацыю.

«Курды казалі, што польскія ваенныя падкормлівалі іх: перадавалі прадукты праз дрот»

«У кватэру да мяне зайшлі 11 чалавек, — успамінае Таццяна. — Яны былі вельмі напалоханыя. У жудасным стане. Яны глядзелі на мяне са здзіўленнем і не разумелі, чаму я ўсё гэта дзеля іх раблю. Я абняла кожнага з іх. А з жонкай таго самага юрыста Азада абняліся ўвогуле як з роднай сястрой.

Таццяна кажа, што ў курдаў на целах і тварах былі сінякі. Падрапаныя твары і сінякі на целах былі і ў жанчын з дзецьмі.

Курды казалі, што польскія вайскоўцы падкормлівалі: перадавалі прадукты праз дрот. Дзякуючы ім гэтая сям'я не памерла з голаду.

«Аказалася, што гэта вельмі інтэлігентная і прыстойная сям'я. На радзіме яны жылі ў вялікім бацькоўскім доме, але вырашылі з'язджаць у Еўропу да родных, ратаваць дзяцей і сябе, — працягвае Таццяна. — Яшчэ гэта вельмі сціплыя людзі: па іх тварах я ўбачыла, што такіх умоў, як у мяне дома, у іх няма. Былі радыя любой ежы.

Па словах Таццяны, увесь наступны дзень выратаваная сям'я спрабавала адмыцца і хоць трохі прыйсці ў сябе. З сабой у іх былі толькі некалькі заплечнікаў і не так шмат адзення. Таццяна кінула кліч па суседзях — і людзі адразу адгукнуліся. Пачалі прыносіць самыя неабходныя рэчы: абутак, курткі, шапкі.

Пасля сітуацыі з курдамі Таццяна баіцца за сваю бяспеку. А вось да Алены Гнаук ужо прыходзілі з ператрусам наконт гэтай справы. Пра гэта актывістка расказала «Нашай Ніве».

Азад: «Пасля ўсяго, што з намі тут адбылося, жыць у Беларусі мы не хочам»

«Надвор'е было вельмі халоднае. Але нам не давалі нават вады. Нам не давалі нават крыху вады!» — эмацыйна выказаўся ён.

Патрацілі на квіткі па $1000 з кожнага. Ужо з Мінска дабраліся да мяжы і хацелі яе перайсці, але не выйшла. Потым жа сабраліся назад, але іх ужо не пускалі людзі ў вайсковай форме. Так яны правялі на мяжы 22 дні.

«Магчыма, для кагосьці Беларусь для жыцця і добрая краіна, але пасля ўсяго, што з намі тут адбылося, жыць у Беларусі мы не хочам. Для нас гэта не добрая краіна для жыцця».

Афіцыйна

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →