Кампанія «Інтэркомтур» распачынае серыю беларускамоўных экскурсій па Мінску.
Першая экскурсія адбудзецца 4 жніўня (чацвер). Экскурсавод - Дзяніс Філіпчык.
Тэма першай гарадской экскурсіі «Таямніцы і скарбы мінскіх каталіцкіх кляштараў».
Мы пабачым іншае аблічча старажытнага Мінска. Таямніцы, культурныя скарбы і містычныя легенды будуць чакаць нас на кожным кроку.
На вуліцах горада можна было сустрэць бенедэктынак і марыявітак, францішкан і дамініканцаў, рохітаў і баніфратрыяў.. Падчас экскурсіі вы зможаце даведацца пра іх гісторыю і лёс.
Дата: 4 жніўня (чацвер).
Час: 19:00.
Месца збору: кінатэатр «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20).
Цана: 10 рублёў.
Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год — 8 рублёў!
Анлайн-браніраванне тут.
Глядзіце таксама Каляндар вандровак па Беларусі
Падрабязнасці і запіс па т.: (17)2223321, (29)6506102, (29)7652545 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713
Каментары