Эканоміка1515

Трэнды змяняюцца. Google адсачыў, як працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу

Беларускае кіраўніцтва запэўнівае Расію, што Беларусь зусім не разварочваецца на Захад. Аднак самі беларусы ўжо даўно развярнуліся ў заходнім кірунку. Прынамсі, у пытаннях працаўладкавання і міграцыі. Сэрвіс Google Trends паказвае, калі адбыўся пералом і які рэгіён краіны цяпер менш за ўсё цікавіцца працай у Расіі, піша Hrodna.life.

Ездзіць на заробкі ў іншыя краіны для беларусаў — звычайная справа. Але апошнім часам колькасць мігрантаў хутка павялічваецца і гэта прызнае нават афіцыйная статыстыка.

Самым папулярным накірункам для выезду на заробкі раней была Расія. Падзеі ва Украіне ў 2014 годзе, анэксія Крыму і далейшыя санкцыі абрынулі курс расійскага рубля. Гэта падштурхнула беларусаў да пошуку іншай краіны для працы.

Падзенне курса — падзенне попыту

Працу актыўна шукаюць з дапамогай інтэрнэту. Згодна з дадзенымі Google Trends рост колькасці запытаў «работа в Польше» з Беларусі ў пашукавіку прыйшоўся на пачатак 2015 года. Гэта акурат той час, калі курс расійскага рубля вагаўся ў межах 65 за долар.

Аб'ява на тэрыторыі Польшчы, надалёка ад мяжы з Беларуссю
Аб’ява на тэрыторыі Польшчы, надалёка ад мяжы з Беларуссю.

Гэты трэнд захаваўся і ўжо праз год, у пачатку 2016, запыт «Работа в России» саступіў па папулярнасці запыту «работа в Польше». З таго часу колькасць запытаў «Работа в Польше» расце, а колькасць запытаў «работа в России» працягвае падаць.

Расклад па рэгіёнах

Праца ў Расіі больш за ўсё цікавіць жыхароў усходніх рэгіёнаў Беларусі. Але ў 2018 годзе ўжо нідзе ў краіне запыт «Работа в России» не перавышае па папулярнасці «Работа в Польше».

За год толькі ў Польшчу з’язджае цэлы горад

Тое, што ўсё больш беларусаў выбіраюць для працы і міграцыі краіны ЕС пацвярджаюць лічбы Еўрастату.

У 2017 годзе 51 841 грамадзянін Беларусі атрымаў від на жыхарства ў краінах Еўрапейскага саюза. З іх 42 756 атрымалі від на жыхарства ў Польшчы. Апроч гэтага ў 2017 годзе 35 000 беларусаў атрымалі польскія працоўныя візы.

Аб'ява на тэрыторыі Польшчы, надалёка ад мяжы з Беларуссю

Калі скласці гэтыя лічбы, то атрымаецца, што летась толькі ў Польшчу з’ехаў цэлы Жлобін (76 тысяч) або дзве Смаргоні.

Каментары15

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА8

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма3

Шольц сазваніўся з Пуціным — дэталі размовы9

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы46

Пасажыры селі ў новыя аўтобусы МАЗ у Віцебску і «перанесліся» ва Уфу. Як так выйшла?6

Стрыжак: У новай атацы ў полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавек1

У Санкт-Пецярбургу ваенкам з жонкай адпраўлялі на фронт «мёртвыя душы», а грошы пакідалі сабе1

У Польшчы арыштавалі кіроўцу аўтобуса «Гомель — Уроцлаў», які з'ехаў у кювет

У Беларусі могуць зрабіць бясплатнай і другую спробу ЭКА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА8

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →