Улада

Хто такі Аляксандр Вальфовіч, які ўзначаліў Раду бяспекі? 

Адну з ключавых пасадаў заняў патомны вайсковец, які да апошняга часу быў начальнікам Генштаба.

Пасада дзяржсакратара Рады бяспекі была вольнай з кастрычніка 2020, калі Валерыя Вакульчыка нечакана адправілі памочнікам Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. На пошукі новай кандыдатуры сышло тры месяцы.

Аляксандр Вальфовіч. Фота БелТА

Аляксандру Вальфовічу 53 гады. Ён усё жыццё звязаў з арміяй. Пасля школы паехаў вучыцца ў Маскоўскае вышэйшае вайскова-каманднае вучылішча, якое скончыў яшчэ да развалу СССР у 1988 годзе. Цікава, што вучыліся яны там разам з былым міністрам абароны і дзяржсакратаром Рады бяспекі Андрэем Раўковым. Далей яны таксама працавалі часта разам, але вышэйшыя пасады нязменна займаў Раўкоў. Пасля Вальфовіч замацоўваў адукацыю ў Вайсковых акадэміях Беларусі і Расіі.

У 2005 годзе стаў працаваць у Галоўным аператыўным упраўленні Генштаба. З 2008 — камандзір 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Быў намеснікам камандуючага Заходняга аператыўнага камандавання і камандуючым Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. У 2012 стаў генерал-маёрам. Апошнія тры гады быў у Генштабе: спачатку першым намеснікам, а са студзеня 2020 — начальнікам, першым намеснікам міністра абароны.

У бытнасць камандуючага Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Вальфовіч запомніўся тым, што стаў ініцыятарам таго, каб прызыўнікі ў Барысаве прынеслі прысягу СССР.

Прысяга на вернасць СССР у Барысаве. Фота «Во славу Родины»

«Была задача паказаць падчас цырымоніі прыняцця прысягі пераемнасць пакаленняў. Сёння, як бы на імгненне зазірнуўшы ў легендарнае мінулае, мы паказалі, як прымалі прысягу нашы прадзеды і дзяды ў далёкім 1918-м і 1941 годзе, як прымалі яе ў часы Савецкага Саюза. І ўслед за імі, выконваючы пераемнасць пакаленняў абаронцаў Айчыны, прынеслі ўрачыстую клятву на вернасць нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь — і нашы вайскоўцы. Я думаю, што гэта мерапрыемства стане добрай традыцыяй», — цытавала словы Вальфовіча «Беларуская вайсковая газета».

«Наша Ніва» датэлефанавалася да мамы цяперашняга дзяржсакратара Рады бяспекі Таццяны Якаўлеўны, каб яна расказала пра сына.

«Ён вельмі сумленны і справядлівы, выдатны сем’янін і сын, такіх дзяцей, як ён, больш няма на свеце. І ён так перажывае за боль іншых людзей, як ніхто. Бясплатна дапамагае ўсім, каму толькі можа. І ніколі б яго не прызначылі, калі б усяго гэтага не ведалі», — адразу хваліць свайго сына мама, пераходзячы на слёзы.

Аляксандр Вальфовіч нарадзіўся ў Казані. Справа ў тым, што там служыў ягоны бацька Рыгор Аляксандравіч Вальфовіч, падпалкоўнік у адстаўцы, танкіст. Сын, дарэчы, не стаў танкістам праз высокі рост. Цяпер бацьку 74 гады, нядаўна зрабілі шунтаванне на сэрцы.

Бацька родам з Балты Адэскай вобласці Украіны, але жыла сям’я з малых гадоў у Слуцку. Дзед — таксама Аляксандр Рыгоравіч — быў вайскоўцам. «Ён ваяр ад Бога, памёр у 49 гадоў, маладым», — кажа пра цесця нявестка.

«Сашанька нарадзіўся ў Казані. Справа ў тым, што ягоны бацька дзе толькі не служыў: у Ленкарані (Азербайджан), потым — у Германіі, потым — у Маскве, а яшчэ пазней у Барысаве. У школу сын хадзіў у Барысаве, выдатна скончыў, адкуль паехаў паступаць у Маскву. Ён вельмі любіў вайсковую справу, без гэтага не мог», — расказвае Таццяна Якаўлеўна.

У сям’і яшчэ ёсць сын Дзмітрый, ён таксама вайсковец, палкоўнік. Служыць пры Вайсковым камісарыяце Віцебскай вобласці, намеснік вайсковага камісара. Насамрэч жа біяграфія ў Дзмітрыя нашмат больш цікавая і рознабаковая.

Дзмітрый Вальфовіч

Дзмітрый быў удзельнікам першай чачэнскай вайны. Туды малады лейтэнант трапіў пасля таго, як яго завербавала Федэральная служба контравыведкі Расіі. І ўдзельнічаў Вальфовіч у гэтай вайне не ў складзе расійскай арміі, а сярод чачэнскай апазіцыі Дудаеву, якая, на думку контравыведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы. Для гэтага з Масквы апазіцыі дапамагалі зброяй і людзьмі, сярод якіх і быў Вальфовіч.

Такі план крамлёўскіх стратэгаў не спрацаваў, а Вальфовіч трапіў у палон, адкуль звяртаўся да Барыса Ельцына са словамі, што чачэнскі народ сапраўды падтрымлівае Дудаева. Вальфовіч быў вызвалены ў снежні 1994 года. На прэс-канферэнцыі ў Думе Дзмітрый расказаў, што павінен быў атрымаць ад ФСК 6 мільёнаў рублёў за свой удзел у чачэнскай апазіцыі. Гэта выклікала вялікі скандал. Не ўсім палонным пашанцавала так, як Вальфовічу.

Бацькі Вальфовіча пераехалі з Барысава ў Мінск у 1985 годзе. Бацька працаваў да 70 гадоў. Займаў пасаду намеснікам гендырэктара прадпрыемства «БелЭЗ», якое належыць кіраўніцтву справамі прэзідэнта. «БелЭЗ» займаецца пытаннямі эксплуатацыі будынкаў.

Максім Вальфовіч. Фота «Ва славу Родіны»

У Аляксандра Вальфовіча адзін сын — Максім. Ён таксама вайсковец, маёр. Да нядаўняга часу Вальфовіч-малодшы ўзначальваў механізаваны батальён пры 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая размяшчаецца ў Гродне. Адметна, што ў гэтым батальёне цягам апошніх гадоў было зафіксавана два суіцыды. Бабуля Таццяна Якаўлеўна кажа, што цяпер унук працуе пры Вайсковай акадэміі.

Жонка Аляксандра Вальфовіча — адміністратарка ў цырульні.

Каментары

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?2

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента2

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»25

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →