асцярожна: жорсткія кадры!
У Мінску мужчына з паляўнічай зброі застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ. Перастрэлка трапіла на ВІДЭА
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну. Здарэнне адбылося сёння днём па вуліцы Якубоўскага, 29 у Мінску.
Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў 31-гадовы айцішнік.
Таксама паведамляецца, што сілавікі адпрацоўвалі кватэры ў рамках крымінальнай справы аб тэрарызме.
Было апублікавана відэа моманту атакі на кватэру. З відэа вынікае, што забіты здымаў усё на камеру ў сябе дома. На ім таксама бачна, што ў кватэры была і жанчына. Што з ёю, не паведамляецца.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).
Чытайце таксама:
Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр
Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
Светабнаўляецца
Каментары