Чырванагрудыя птушкі, якіх часцей за ўсё мы сустракаем з надыходам халадоў, ужо лётаюць па Мінску, піша Smartpress.by.
Існуе меркаванне, што летам гэтыя птушкі кудысьці ляцяць з Беларусі, а вяртаюцца сюды толькі позняй восенню. Але насамрэч гэта не так. Снегіры ў нашай краіне жывуць круглы год.
Проста ў цёплы перыяд яны жывуць у лясах і вядуць даволі схаваны лад жыцця. А вось зімаваць любяць у гарадах — тут і цяплей, і ежы для іх пабольш.
І дарэчы, чырванагрудыя ў снегіроў толькі самцы. У самак афарбоўка карычнева-бурая.
Каментары