6 чалавек загінулі і 24 параненыя ў выніку ўдару расійскай арміі па Запарожжы. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.
Па словах кіраўніка Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава, удар быў нанесены па аб'екце інфраструктуры. Па якім менавіта, чыноўнік не ўдакладніў.
«Запарожжа. Зноў удар расіян, загінулыя і параненыя. Гвалт трэба спыніць моцнымі дзеяннямі. Неабходная больш моцная пазіцыя саюзнікаў», — напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Мінабароны Расіі атаку па Запарожжы не каментавала.
У апошні час войскі РФ амаль штодня наносяць удары па Запарожжы, у тым ліку — карэктаванымі авіябомбамі
Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры
Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых
Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць
Украіна праспала дронавую рэвалюцыю? Чаму оптавалаконныя дроны мяняюць многае на полі бою
Каментары