Абмежаваную колькасць такіх аўтамабіляў выпусцілі ў 1980-я гады.
У Брэсце на адной з парковак заўважылі рэдкі спорткар Lamborghini Jalpa.
Гэтая мадэль выраблялася ў 1981-1988 гадах. Усяго было выпушчана 419 штук.
Jalpa распрацоўвалася як мадэль, больш даступная для звычайнага чалавека, чым папярэднія суперкары Lamborghini. Дызайнам мадэлі займалася знакамітае атэлье Bertone.
Аўто абсталяванае 3,5-літровым рухавіком V8 магутнасцю 255 конскіх сіл. Максімальная хуткасць — 246 км/г.
Продажы аўто гэтай мадэлі не апраўдалі чаканняў канцэрна, і вытворчасць была згорнутая ў 1988 годзе. Цяпер Lamborghini Jalpa ў добрым стане можа каштаваць каля 100 тысяч еўра. Сустракаюцца прапановы і куды даражэйшыя.
Каментары