Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы адобрылі рэзалюцыю аб адмене роўмінгу. Цяпер улады назвалі новую дату адмены роўмінгу, які адмяняюць не адзін год.
Паводле Галоўчанкі, 1 сакавіка наступнага года ўвядуць ільготныя ўмовы для беларускіх абанентаў у РФ і наадварот. Гэта значыць пры падарожжах з Беларусі ў Расіі і ў зваротным напрамку можна будзе карыстацца тарыфамі, якія супастаўныя з цаной паслуг у дамашняй сетцы, піша «Спутнік».
«У аб'ёме не менш як 300 хвілін бясплатных уваходных галасавых выклікаў і не менш за 5 гігабайт перадачы даных у месяц. Гэта дасць магчымасць грамадзянам на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы карыстацца на камфортных умовах яшчэ большым аб'ёмам галасавых паслуг і ўпершыню — значным аб'ёмам перадачы даных», — сказаў Галоўчанка.
Рашэнне аб адмене роўмінгу Масква і Мінск прынялі ў 2017-м.
У кастрычніку 2024 года дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў казаў, што роўмінг адменяць з 1 студзеня 2025 года.
Каментары