Свет1010

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы

З дакументаў вынікае, што малады чалавек прайшоў медкамісію ўжо пасля смерці.

Фота: Baza

Аляксандр загінуў у кастрычніку 2021 года. Ягонае цела з аддзеленай галавой знайшлі на чыгуначных пуцях. Крымінальная справа па факце гібелі 19-гадовага хлопца расследуецца дагэтуль.

Праз два гады следчы запытаў асабістую справу Аляксандра ў ваенкамаце, каб удакладніць звесткі пра стан ягонага здароўя. Выявілася, што, мяркуючы па даных ваенкамата, хлопец на наступны дзень пасля смерці прайшоў медкамісію, піша тэлеграм-канал Baza.

У дакументах пазначана, што ён нібыта скардзіўся на здароўе, хлопцу быццам бы правялі некалькі абследаванняў, ён здаў аналізы, па выніках праверкі было складзена не менш за два акты агляду. Дакументы падпісалі пяць дактароў розных спецыялізацый — і ўсе яны аднагалосна прызналі Аляксандра абмежавана прыдатным да вайсковай службы.

Сваякі хлопца звярнуліся ў пракуратуру з патрабаваннем праверыць дзеянні дактароў на адпаведнасць закону, аднак ужо год чакаюць рашэння следства. Эксперты міністэрства юстыцыі некалькі разоў спрабавалі вызначыць даўніну подпісаў і пячатак у медыцынскіх дакументах, але да гэтага часу не змаглі ўстанавіць іх дакладныя даты.

Як расказалі родныя Аляксандра, да смерці ён нават не атрымліваў позваў. У 2019 і 2021 гадах у дакументах хлопца таксама сустракаліся падазроныя запісы: у розныя перыяды ён нібыта знаходзіўся на абследаваннях у розных бальніцах адначасова.

Сваякі патрабуюць разабрацца, з якой мэтай дактары зрабілі службовую падробку.

Каментары10

  • упс
    05.11.2024
    за падробку медыцынскіх дакументаў - пакаранне. але гэта, бачна, не тычыцца медыкаў
  • Не панятна
    05.11.2024
    Калі чалавека ўжо няма, які сэнс усім гэтым займацца?
  • брыгада
    05.11.2024
    Не панятна , якое тупое пытанне. Відавочна, што ваенкамат падрабляе подпісы і ў жывых, толькі там гэтага не заўважалі.

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад8

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі танкер страціў кіраванне і дрэйфуе каля нямецкага вострава1

Ад заўтра ў Беларусь можна будзе заязджаць па расійскіх візах

«Нічога крытычнага там не захоўваў». Кабанчук пракаментаваў узлом свайго акаўнта ў тэлеграме2

Белы дом аб'явіў пра ўвядзенне самых маштабных санкцый супраць расійскага энергетычнага сектара5

Заснавальнік «Яндэкса» наняў ахову, калі Пуцін пажадаў яму здароўя4

На Століншчыне паляўнічы спрабаваў ператварыць дзвюх казуль у адну, але яго раскрылі

«Эдуарда Бабарыку выводзяць з ШІЗА: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся»6

Расійскага шпіёна з Канады асудзілі ў Польшчы на 8 месяцаў. Ён сам раскрыўся сп'яну4

У Аляксандра Чарнухі днямі выходзіць новая кніга. Пра што гэтыя апавяданні?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад8

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →