Свет11

У Польшчы хочуць абмежаваць колькасць замежных студэнтаў у ВНУ

Польскія ўлады хочуць рэалізаваць новую ідэю, якая тычыцца адукацыі. У адным навучальным годзе ў адной і той жа ВНУ іншаземцаў павінна быць не больш за 50% ад агульнай колькасці студэнтаў. Пра гэта піша выданне Dziennik Gazeta Prawna, заўважыў тэлеграм-канал Dzik Pic.

Фота ілюстрацыйнае

Міністэрства замежных спраў пагадзілася ўключыць у праект закона «Аб унясенні зменаў у некаторыя законы з мэтай ліквідацыі парушэнняў у візавым рэжыме Рэспублікі Польшча» палажэнні, прапанаваныя міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Дарыюшам Вячоркам.

Выданне сцвярджае, што гэта вынік візавага скандалу.

«Усе прафесійныя ўніверсітэты будуць абавязаныя атрымаць дазвол МУС на прыём замежнікаў для пачатку ці працягу навучання».

Як тлумачаць у польскім міністэрстве навукі, гэта звязана з тым, што «ў прафесійных ВНУ больш іншаземцаў выключаюць з ліку студэнтаў пасля першага года навучання, чым у акадэмічных».

Акрамя таго, калі колькасць замежных студэнтаў у адукацыйнай установе перавысіць 50% ад агульнай колькасці, то такія ўніверсітэты не змогуць прымаць іншаземцаў на навучанне да таго часу, пакуль прапорцыі не зменяцца, сцвярджае Dziennik Gazeta Prawna.

У 2023/2024 навучальным годзе ў 13 універсітэтах замежных студэнтаў было больш, чым грамадзян Польшчы. Згодна з прапанаванымі зменамі, рэктары павінны будуць рэгулярна ўносіць звесткі пра замежнікаў у сістэму POL-on. Яны будуць уключаць, сярод іншага: звесткі пра дату ўнясення ў спіс студэнтаў або дактарантаў і дату выключэння з гэтага спісу.

Акрамя таго, орган, які выдаў студэнцкую візу, павінен будзе пісьмова паведаміць пра гэта рэктару ВНУ. Пакуль гэта праект, які знаходзіцца на этапе меркаванняў. Да падачы праекта ў Сейм у яго яшчэ могуць быць унесеныя змены.

Каментары1

  • Сюр
    06.11.2024
    Складаецца ўражаньне, што гэта мінулы Ўрад меў дэмакратычныя, левыя погляды, а зараз руляць правыя, але ўсе наадварот.

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад8

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі танкер страціў кіраванне і дрэйфуе каля нямецкага вострава1

Ад заўтра ў Беларусь можна будзе заязджаць па расійскіх візах

«Нічога крытычнага там не захоўваў». Кабанчук пракаментаваў узлом свайго акаўнта ў тэлеграме2

Белы дом аб'явіў пра ўвядзенне самых маштабных санкцый супраць расійскага энергетычнага сектара5

Заснавальнік «Яндэкса» наняў ахову, калі Пуцін пажадаў яму здароўя4

На Століншчыне паляўнічы спрабаваў ператварыць дзвюх казуль у адну, але яго раскрылі

«Эдуарда Бабарыку выводзяць з ШІЗА: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся»6

Расійскага шпіёна з Канады асудзілі ў Польшчы на 8 месяцаў. Ён сам раскрыўся сп'яну4

У Аляксандра Чарнухі днямі выходзіць новая кніга. Пра што гэтыя апавяданні?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад8

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →