Алена Гнаўк трымае галадоўку. Дзеці: У Пружанскім ІЧУ яе катуюць
64-гадовую жанчыну арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму «хатняй хіміі». Яна галадае ўжо тыдзень. Пра гэта паведамілі яе дзеці ў Instagram.
Па распараджэнні начальніка Пружанскага ІЧУ Ігара Амельянчука для пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая зараз знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, не прымаюць перадачы. Ёй таксама забаронена ў камеры чытаць і пісаць.
Паведамляецца, што стан здароўя жанчыны пагоршыўся — у суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.
У пачатку мая мінулага года Гнаўк асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі. Сумарна, такім чынам, брэсцкай актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Але і пасля таго яна неаднаразова затрымлівалася і падвяргалася розным дадатковым пакаранням.
Каментары