За тры тыдні расійска-украінскай вайны ў Грузію выехалі амаль 16 тысяч беларусаў
Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну вялікі паток беларусаў пайшоў у Грузію. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Вахтанг Гамелауры, паведамляе «Грузія-Навіны».
З 24 лютага па 16 сакавіка ў Грузію заехалі 30 439 грамадзян Расіі, з якіх 17 801 чалавек ужо пакінуў краіну. Што тычыцца грамадзян Украіны, то з гэтай краіны вялікі прыток у Грузіі не фіксуецца.
Гамелауры адзначыў, што ў Грузію сталі часцей заязджаць менавіта грамадзяне Беларусі, а не Расіі. Раней міністр ужо казаў, што колькасць тых, хто прыязджае з Расіі, — у межах тых лічбаў, што фіксаваліся да пандэміі.
«З боку беларускіх грамадзян прырост нашмат большы. З моманту пачатку вайны да ўчорашняга дня заехалі 15 777 чалавек, калі ў той жа час у 2019 годзе — 1678 чалавек», — сказаў Гамелауры.
Каментары