Гурт ДДТ адмовіўся граць на пляцоўцы ў Цюмені, дзе намалявалі літару Z, якую выкарыстоўваюць як сімвал падтрымкі расійскай агрэсіі ва Украіне, паведаміў лідар гурта Юрый Шаўчук у інтэрв'ю журналісту Аляксандру Плюшчаву на яго YouTube-канале.
«Можа, забараніць наш канцэрт вырашылі, бо мы памянялі залу. У нас была зала заяўленая для канцэрта, і там яны намалявалі вялізную літару Z. Мы адмовіліся там граць, перанеслі канцэрт у іншую залу. Іншую залу нам ужо не далі», — распавёў Шаўчук.
Прэс-сакратар Цюменскага канцэртна-тэатральнага аб'яднання Наталля Рабкова распавяла мясцоваму парталу 72.RU, што аб прычынах пераносу выступу рок-гурта не ведае. «Гэта арэнднае мерапрыемства. Мы проста даём пляцоўку. <…> Калі я ў апошні раз была [у філармоніі] 15-га, ніякіх сімволік у канцэртнай зале не было», — адзначыла Рабкова.
Каментары