Зяленская: Наш 9-гадовы сын любіў музыку, а цяпер хоча навучыцца страляць
Вайна змяніла мары 9-гадовага сына Зяленскіх. Раней ён граў на піяніна. А цяпер у яго новая недзіцячая мара — навучыцца страляць з вінтоўкі.
Жонка ўкраінскага прэзідэнта, першая лэдзі Украіны Алена Зяленская заявіла, што вайна паўплывала на яе сям’ю. Цяпер яе дзевяцігадовы сын Кірыла хоча стаць вайскоўцам і навучыцца страляць з вінтоўкі. І гэта здарылася менавіта з-за вайны, развязанай Расіяй.
Пра гэта Зяленская заявіла ў інтэрв'ю NBC News. Яна адзначыла, што вайна моцна адбілася на яе сям'і, і Кірыла зусім страціў цікавасць да сваіх былых захапленняў.
Зяленская наракала, што не можа прымусіць сына вярнуцца да «мастацтва і гуманітарных навук».
«Да вайны мой сын хадзіў у ансамбль народнага танца. Граў на піяніна. Вывучыў англійскую мову. Вядома, наведваў спартыўны гурток», — распавяла Зяленская.
Цяпер, па яе словах, «усё, што ён хоча — гэта займацца баявымі мастацтвамі і навучыцца карыстацца вінтоўкай».
Каментары