«Што б вы зрабілі першае, калі б трапілі дадому?» Столькі болю, любові і слёз у адным пасце
Такое пытанне задала беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому, палітэмігрантка і актывістка Наста Машчава.
«Моцна абняла б маму і сваякоў і паехала б да таты на могілкі».
«Абняла б дзяцей».
«Выйшла б са сцягам нашым родненькім».
«Паеду да мамы на могілкі. З-за рэжыму не была на пахаванні».
«Паехала б у сваю вёску, лягла б на поле і глядзела б на неба».
Столькі болю, любові і слёз у адным пасце.
Каментары