Як сведчыць нядаўні артыкул ў часопісе Urology Case Reports, у мужчын можа развіцца алергія на ўласныя аргазмы. Сімптомы гэтай незвычайнай з’явы падобныя да грыпу.
Сярод прыкмет такой алергіі навукоўцы называюць тэмпературу, кашаль, насмарк, чханне і слабасць у мускулах, а ў некаторых выпадках нават праблемы з маўленнем, канцэнтрацыяй і памяццю. Гэтыя сімптомы могуць доўжыцца да тыдня, піша The Times.
Даследчыкі кажуць, што з’ява, якую яны назвалі сіндромам постаргазмічнай хваробы, можа ўзнікнуць у выніку алергічнай ці аўтаімуннай рэакцыі арганізма мужчыны на яго ўласную сперму. Адзін з аўтараў працы, вучоны Эндру Шанхольцэр з медыцынскага факультэта ўніверсітэта Уільяма Бамонта ў новазеландскім Оклендзе, расказвае: зараз даследчыкі знайшлі ўжо прыкладна 60 выпадкаў хваробы, але іх насамрэч можа быць нашмат больш. Шмат дактароў не ведаюць, што такая алергія існуе, не кажучы ўжо пра шырокую грамадскасць. У выніку мужчынам ставяць няправільныя дыягназы і прымушаюць іх праходзіць праз непатрэбныя абследаванні.
Вучоныя мяркуюць, што алергія на аргазмы развіваецца, калі праз інфекцыю ці пашкоджанне яечкаў мікраскапічная колькасць спермы трапляе ў кроў. Імунныя клеткі, тлумачыць Шанхольцэр, навучаныя атакаваць любыя іншародныя рэчывы ў арганізме. Існуюць спецыяльныя клеткі, клеткі Сертолі, якія ізалююць сперму ад імунных клетак. Але калі яны пашкоджваюцца, імунная сістэма пачынае атакаваць сперму, нібыта гэта вірус ці бактэрыя.
Каманда Шанхольцэра здолела дапамагчы 27-гадоваму мужчыну з постаргазмічнай алергіяй. Пачынаючы з 18 гадоў, у мужчыны пасля аргазмаў пачынаўся кашаль, насмарк, чханне і сып на руках, лімфавузлы ў вобласці яго твару і шыі апухалі. Чым часцей мужчына меў аргазм, тым горшалі сімптомы, таму ў выніку мужчына пачаў пазбягаць сэксу і рамантычных адносін.
Пацыент прайшоў праз шмат дактароў, ён нават звяртаўся да інфекцыяністаў і прымаў антыбіётыкі, але нічога не дапамагала. Нарэшце медыкі паспрабавалі лячыць яго з дапамогай антыгістамінных, то-бок супрацьалергічных лекаў, і адзін з прэпаратаў — фексафенадзін — на 90% знізіў вастрыню сімптомаў у мужчыны.
Каментары
п.с. почему жопка, а не жонка? потому что у меня насморк. гундосю
"рэакцыі арганізма мужчыны на яго ўласную сперму"
"імунная сістэма пачынае атакаваць сперму, нібыта гэта вірус ці бактэрыя."
вось так - аказваецца, не толькі жаночы арганізм успрымае сперму, як іншароднае рэчыва, а і ўласна мужчынскі арганізм. вось жа ж зараза нейкая